Філіял «Беларуская хатка» запрашае на святочную імпрэзу, прысвечаную Сусветнаму дню паэзіі

26 сакавіка а 14-й гадзіне філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Беларуская хатка” запрашае на святочную імпрэзу, прысвечаную Сусветнаму дню паэзіі, а таксама вясне і прыгажосці!

Вас чакае:

  • знаёмства з музеем;
  • літаратурная гасцёўня з сучаснымі аўтарамі – паэтамі Лёляй Багдановіч, Зміцерам Арцюхом, якія прадставяць свае вершы (у тым ліку і пра Максіма Багдановіча), казкі, песні, загадкі;
  • мастацкае прачытанне вершаў Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Зоські Верас;
  • фота на памяць ды іншыя цікавосткі.

Адрас: Рабкораўская, 19.

Уваход вольны.

623