Валерыю Славуку — 75!

Сёння сваё 75-годдзе святкуе беларускі графік Валерый Славук.

Шырокую вядомасць набылі яго ілюстрацыі да народных казак «Удовін сын», «Піліпка-сынок», «Алёнка», а таксама да кніг «Айвенга» В. Скота, «Чорны млын» Ю. Брэзана, «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага, «Вясна ўвосень» У. Караткевіча, «Чароўны свет», «Беларускі фальклор».

За сваю працу мастак атрымаў вялікую колькасць узнагарод, сярод якіх:

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2000),
  • Медаль Францыска Скарыны (2009),
  • Медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» грамадскага аб’яднання Беларускі саюз мастакоў (2010),
  • Ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2015).

У юбілейны для мастака год Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе выставу «Беларускі Дзюрэр», прысвечаную Валерыю Славуку. На ёй наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з цудоўнымі працамі графіка.

757