Выстаўка «У мастацтве — жыццё»

9 красавіка ў музеі пачала працаваць выстаўка карцін Нячаевай Веранікі Мікалаеўны "У мастацтве-жыццё". У выстаўке прадстаўлены карціны, напісаныя акварэллю: краявіды, архітэктура і віды Івянца, нацюрморты. Усё жыццё В. Н. Нячаевай звязана з маляваннем-праца мастаком на Івянецкім заводзе мастацкай керамікі, удзел у выстаўках і конкурсах. Запрашаем наведаць!

647