Цікавы музейны прадмет. Тапфхельм

Сення, паважаныя чытачы, мы пагаворым аб адным з найбольш вядомых рыцарскіх шлемаў – аб тапфхельме. Ен жа кражацкі шлем, ен жа гаршковы шлем, ен жа вядро. З’явіўся гэты цуд інжынернай думкі ў XII ст. падчас крыжацкіх паходаў  і даволі паспяхова абараняў твары высакародных шевалье да XIV ст.

Калі спытаць, дзеля чаго быў распрацаваны менавіта такі “глухі” дызайн, многія адкажуць, што гэта павінна было абараніць твар рыцара ад прамога ўдара кавалерыйскай дзідай падчас коннай сшыбкі. Логіка жалезная, як сам тапфхельм,  але тут насамрэч не ўсе так адназначна. Дзідамі еўрапейскія ваяры тыкалі друг у друга з самой даўніны, а вось шлем з цалкам закрытым тварам стварылі толькі падчас паходу на Усход.  Арабы не надта выкарыстоўвалі цяжкую конніцу, але вельмі любілі і паважалі легкіх коннікаў з лукамі і мабыць менавіта тут і хаваецца разгадка. Еўрапейцы лукі канешне ведалі і ў баю выкарыстоўвалі, але рабілі іх горш за арабаў, да і палагаліся больш на халодную зброю (бо сталяць – гэта для жанчын і сялян, а благародны рыцар б’ецца толькі капьем і мячом, альбо чымсці на кшталт шастаперу). І вось, сутыкнуўшыся з вялікай колькасцю лучнікаў, паўстала неабходнасць закрыць твар, бо прыляцеўшая страла калі не заб’е, то выкліча моцны крывацек, што як мінімум непрыемна. Але безумоўна і для сшыбкі такі шлем аказаўся даволі зручны.

Але тапхельм мае не толькі плюсы, але і шмат мінусаў. Ен цяжкі і апіраеца на плечы, варочаць галавой у ім нерэальна, а таксама ў ім вельмі вузкі агляд і цяжка дыхаць. Акрамя таго Святая Зямля цяпло сустракала крыжакоў тэмпературай каля +30 – +50 градусаў, а таму на гэтым самым тамфхельме можна было жарыць яечню. Гэта значыць, што выкарыстоўваць такі шлем падчас маршу ці ў пешым баю было немагчыма, бо вам жарка, вы не можаце дыхаць і амаль нічога не бачыце і не чуеце, што гарантуе вам атрыманне месца ў Святой Зямлі і на небе. Таму выкарыстоўвалі гэты шлем толькі падчас коннага наступу ў пастраенні і апраналі амаль на хаду. Пры гэтым у рыцара на галаве атрымлівалася столькі пластоў брані, што не параўнаць нават з вашай мамай, якая зімой апранала вам шапку, капялюш і яшчэ ўсе, што можна. У рацара на галаве была сцеганая шапка, якая павінна была змягчаць удары, на ей кальчужны капялюш, на ім паўкруглы металічны шлем целевьер і, калі патрэбна, на ўсе гэта зверху апранаўся тапфхельм.

Можа быць насамрэч менавіта арабы прыдумалі матрошку, калі разбіралі чарговага еўрапейскага рыцара на трафеі?...

560