Помнікі Міцкевічу ў свеце — Аполе (Польшча)

Аполе з'яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Польшчы. Першыя згадкі пра Аполе датуюцца 845 годам. Горад знаходзіцца на поўдні Польшчы ў гістарычнай вобласці Верхняя Сілезія, і са Сярэднявечча да пачатку XX стагоддзя быў яе сталіцай. Цяпер у ім налічваецца каля 120 000 жыхароў.

Помнік Адаму Міцкевічу знаходзіцца на плошчы ягонага імя, каля касцёла Святых Пятра і Паўла. На помніку надпіс «WIESZCZOWI NARÓD» ("прадракальніку народ"). .

Бюст Адама Міцкевіча выканаў Пій Велонскі (1849-1931 гг.). Помнік быў створаны па ініцыятыве Саюза польскіх настаўнікаў у 1965 годзе, да 20-годдзя вызвалення Апольскага краю.

http://www.polskaniezwykla.pl/web/place/35854,opole-pomnik-adama-mickiew...

628