«Пасадзі дуб Дамейкі»

Да 220-годдзя з дня нараджэння Ігната Дамейкі

рыхтуюцца краязнаўцы Дзятлаўшчыны, якія глыбока паважаюць знакамітага вучонага, даследуюць яго жыццё і творчасць, а таксама мясціны, звязаныя з яго імем. На Дзятлаўшчыне гэта Жыбартоўшчына, знакаміты маёнтак, што перажыў ліхалецці стагоддзяў і хоць часткова, але захаваўся для нашчадкаў.

Сёння ў Жыбартоўшчыне, на святой для нас зямлі, быў пасаджаны дубок Дамейкі. Такія дубкі на працягу некалькіх бліжэйшых дзён будуць пасаджаны ў многіх мясцінах, звязаных з Ігнатам Іпалітавічам, на Гродзеншчыне гэта Шчучын і Крупава. І, безумоўна, Жыбартоўшчына, землі якой зараз належаць прадпрымальніку Канстанціну Шуляку. Ён таксама прыняў актыўны ўдзел у акцыі памяці, а таксама супрацоўнікі Дзятлаўскага краязнаўчага музея Алена Абрамчык, Вольга Цюшляева, краязнаўцы Валерый Петрыкевіч і Анатоль Альшэўскі.

Ініцыятарам акцыі “Пасадзі дуб Дамейкі” стаў  Зміцер Юркевіч з Мінска, які займаецца вывучэннем жыцця і дзейнасці нашага земляка.

582