«Творчым шляхам Адама Міцкевіча»

З нагоды Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін Дом-музей Адама Міцкевіча (які з’яўляецца помнікам гісторыі 1-й катэгорыі) наведалі вучні СШ №4 г. Навагрудка. Для іх была арганізавана літаратурна-гістарычная гадзіна “Творчым шляхам Адама Міцкевіча”, які пачаўся, менавіта, з яго бацькоўскага дома.

Вучні наведалі нашы выстаўкі “Свет кухні Міцкевічаў” і “Малюнкі сельскага жыцця”, дзе ў гульнявой форме пазнаёміліся з традыцыйным укладам жыцця нашых продкаў, асновамі побыту і асаблівасцямі аздаблення дома. Зацікаўлена слухалі пра народнае адзенне і абутак, якія прадстаўлены на выстаўцы. Яны пабачылі ўнікальныя прадметы ўжытку: калаўрот, кухоннае начынне, валок і качалку, куфар і яго змесціва…

А наша літаратурная гасцёўня пераўтварылася ў майстэрню па ілюмініраванню віншавальных паштовак, якія дзеці стваралі з нагоды Вялікадня. Усё гэта паспрыяла развіццю іх мысліцельных, творчых і камунікатыўных здольнасцяў.

582