Свята «Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы…»

Вялікдзень – вялікае вясновае свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Гэтым святам некалі адкрываўся новы земляробчы каляндар. Пазней царква замацавала яго ў сваім «рухомым» велікодным календары. Галоўнай адметнасцю народнага святкавання Вялікадня на Беларусі з’яўляецца валачобны абрад. На Падзвінні валачобны абрад захаваўся да нашых дзён. Хадзілі валачобныя гурты хлопцаў, спявалі валачобныя песні, граў музыка. Звычайна валачобнікі віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку, добрага ўраджаю. Гаспадары імкнуліся шчодра адарыць моладзь фарбаванымі яйкамі, салам, хлебнымі вырабамі, грашыма.

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае дарослых і дзяцей на мерапрыемства «Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы…», якое адбудзецца 30 красавіка ў 13.00. Вы пазнаёміцеся з валачобнымі традыцыямі, станеце ўдзельнікамі традыцыйных ігрышчаў і танцаў.

P.S. Сябры! Мы арганізуем традыцыйныя велікодныя гульні з яйкамі, таму, калі ласка, вазьміце некалькі штучак з сабой! :)

617