Патрыятычная акцыя «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем» на Полаччыне

20 красавіка 2022 г. у Полацку ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем» прайшла навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў школ. У яе працы ў складзе журы прыняла ўдзел І.П. Воднева, загадчык Краязнаўчага музея. Вучнямі ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №14 г. Полацка», ДУА «Яслі-сад-базавая школа №15 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка», ДУА «Полацкае кадэцкае вучылішча», ДУА «Багатырская базавая школа Полацкага раёна», ДУА «Зялёнкаўская дзіцячы сад-базавая школа імя Т.С. Марыненка Полацкага раёна» былі прадстаўлены 18 работ. Першая секцыя «Гісторыя вайны ў асобах» была самай шматлікай па колькасці ўдзельнікаў. Асабовую цікавасць і ва ўдзельнікаў канферэнцыі, і ў членаў журы выклікалі даследаванні, праведзеныя навучэнцамі СШ №14, 16 і Багатырскай базавай школы. У другой секцыі «Па старонках маёй малой Радзімы» работ было прадстаўлена менш. Яны таксама былі глыбокімі па змесце, як і ў першай секцыі, і неслі ў сабе элементы навізны. У трэцяй секцыі «Летапіс партызанскага і падпольнага руху» навучэнцы ў сваіх работах акцэнтавалі ўвагу на барацьбе насельніцтва з нацысцкімі захопнікамі ў Полацкім рэгіёне. Лепшыя работы будуць прадстаўлены на абласным этапе рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем», які пройдзе таксама ў анлайн-рэжыме ўжо 27 красавіка.

610