Помнікі Міцкевічу ў свеце — Кашалін (Польшча)

Кашалін, раней Кёслін — горад у Польшчы, у Заходне-Паморскім ваяводстве. Размешчаны за 5 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора ў паўночна-заходняй Польшчы. Насельніцтва 105000 чалавек.

Помнік Адаму Міцкевічу створаны па праекце кашалінскага скульптара Зыгмунта Вуека. Ён быў адкрыты ў 1998 годзе на сродкі студэнтаў св. Дзюбуа ў Кашаліне. Помнік складаецца з трох глыб пяшчаніку. Бюст і плакетка выраблены з бронзы. На ёй надпіс: "Witaj Jutrzenko Swobody Adamovi Mickiewiczovi W 200 rocznicę urodzin Rodacy. W 80 rocznicę odzyskania Niepodległości - 1998r."

З правага боку надпісы: Nowogród - Wilno - Konstantynopol - Rzym, а з левага: Petersburg - Odessa - Lozanna.

http://pomeranica.pl/wiki/Pomnik_Adama_Mickiewicza_(Koszalin)

552