«Ṣaraṫustricae Gâṫae» («Гаты Заратуштры») з новых паступленняў

Нядаўна калекцыя друкаваных выданняў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка папоўнілася яшчэ адной надзвычай цікавай кнігай. Гаворка ідзе пра выданне «Ṣaraṫustricae Gâṫae», або «Гаты Заратуштры», надрукаванае ў Санкт-Пецярбургу ў 1871 г. Гаты – найбольш значная і шанаваная частка Авесты, свяшчэннай кнігі зараастрызму, што ўяўляе сабой паэтычныя гімны прарока Заратуштры да адзінага бога Ахура-Мазды. Кніга ўтрымлівае як тэксты гімнаў на мове арыгіналу – авестыйскай, так і іх пераклады на лацінскую мову, выкананыя вядомым арыенталістам беларускага паходжання, знаўцам старажытных і сучасных моў Блізкага Усходу Каэтанам Андрэевічам Касовічам.

Менавіта гэтыя пераклады прынеслі Каэтану Андрэевічу вядомасць і прызнанне міжнароднай навуковай супольнасці. Вялікі гонар для нас, палачан, у тым, што пачынаў свой шлях да навукі вучоны ў Полацкай піярскай вучэльні.

Вялікую каштоўнасць уяўляе ўласнаручны дароўны надпіс перакладчыка, адрасаваны літаратуразнаўцу, сябру Пецярбургскай акадэміі навук Пятру Пятровічу Пякарскаму: «Петру Петровичу Пекарскому приношеніе от автора. 25 іюня 1871 С.П.б.»

570