Ралі «Парыж — Нясвіж»

28 траўня ўпершыню ў нашай краіне пройшло новае турыстычнае EXSOTIQUE Rally (Ралі Экзотык), удзельнікамі якога сталі  ўладальнікі рознай рэтра, экзатычнай і арыгінальнай аўто і мотатэхнікі без абмежавання ўзросту да 2022 года выпуску, уключна.

За пяць гадзін на сваіх транспартных сродках яны павінны былі пераадолець каля 300 км. Стартавалі ўдзельнікі гэтай вялікай гонкі а 9 гадзіне раніцы з вёскі Парыж Пастаўскага раёна, а фінішавалі ў знакамітым Нясвіжскім замку.

Па дарозе ўдзельнікі ралі наведалі Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Тут для іх былі арганізаваны іспыты, выстаўка "Івянец - горад майстроў". Таксама госці наведалі майстэрню "Кузня",  МА "Музей местачковага побыту".  Маршрут ралі трымаўся ў сакрэце, таму паглядзець на аўтамабілі змаглі нешматлікія івянчане.

666