«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучаецца да рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» па папулярызацыі ўнутранага турызму.

З 7 па 12 чэрвеня 2022 г. у філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» абвяшчаюцца дні адчыненых дзвярэй: з 15:00 да 17:00 усім жадаючым будзе дадзена магчымасць вольнага ўваходу і бясплатнага ўдзелу ў міні-экскурсіях па экспазіцыі музея.

Запрашаем скарыстацца магчымасцю і наведаць месца, дзе нарадзіўся, быў шчаслівы і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч.

Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст. Інтэр’ер самога музея, які дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, раскажа ім, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям’і знакамітага паэта.

Адрас філіяла: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в.Завоссе.

Тел. +375 (29) 147-08-53.

600