Музейны гід «Што напісана пяром»

У апошнія дні мая Музей беларускага кнігадрукавання наведалі ўдзельнікі інклюзіўнай творчай лабараторыі «Бум!–Ага!». У рамках праекта для іх быў арганізаваны музейны гід па гісторыі пісьменства і пісьмовых прылад «Што напісана пяром». Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў.

Удзельнікі праекта пагаварылі пра розныя сістэмы пісьма і алфавіты, пра матэрыялы і інструменты, з дапамогай якіх чалавецтва фіксавала важную інфармацыю. Кожны змог не толькі ўбачыць пакрытыя воскам драўляныя таблічкі, але і на сабе адчуць усе цяжкасці пісьма па іх. Прыемным сюрпрызам для ўсіх стаў мядовы водар, які зыходзіў ад таблічак. Удзельнікам было прапанавана таксама паспрабаваць пісаць сапраўдным пяром і пёравай ручкай. Завяршыў сустрэчу майстар-клас па вырабе актуальнай сёння эка-ручкі.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2022 г. з апісаннем праекта і рэалізаванымі мерапрыемствамі больш падрабязна можна азнаёміцца тут.

461