Прэзентацыя выстаўкі графікі Валянціны Цехановіч

Валянціна Іванаўна Цехановіч нарадзілася 5 мая 1949 г. у горадзе Навагрудку. Навагрудчына — край, дзе Валянціна выгадавалася, сфармiравалася як мастак. 

У 1977 г. скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В.I. Мухінай.

З 1977 г. Валянціна Цехановіч жыве ў г. Баранавічы. Працавала на Баранавіцкім баваўняным камбінаце старшым інжынерам у групе эстэтыкі.

Значную частку жыцця Валянціна Іванаўна прысвяціла педагагічнай працы ў Баранавіцкай дзіцячай мастацкай школе, якая была створана ў 1989 г. З 1989 па 2005 г. з’яўлялася дырэктарам мастацкай школы, затым працавала выкладчыкам. 

В. І. Цехановіч — член Беларускага саюза мастакоў з 2000 г. Працуе ў станковай графіцы (пяро, аловак, туш, пастэль), у акварэлі і манументальна-дэкаратыўным жывапісе.

524