Мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Янкі Купалы

13 ліпеня прадстаўнікі народнага літаратурнага аб'яднання "Наддзвінне" правялі сумесна з Музеем гісторыі і культуры г.Наваполацка мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Янкі Купалы.

Прадстаўнікі аб'яднання праслухалі экскурсію па стацыянарнай экспазіцыі "Гісторыя вайсковай славы Баравухі" і прачыталі вершы на чыгуначнай станцыі ў мікрараёне Баравуха, дзе ў 1916 г. служыў паэт Янка Купала. Баравуха - гэта месца, якое мае вельмі яркую, больш чым 200-гадовую гісторыю, і яно звязана з адным з перыядаў жыцця вялікага паэта.

578