«Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх...»

Музейны паказ фільма “Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх…”, знятага да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, і сустрэча са здымачнай групай стужкі

25 лістапада 2022 года а 15 гадзіне ў Дзяржаўным літататурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца музейны паказ фільма “Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх…”, знятага да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, і сустрэча са здымачнай групай.

Фільм “Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх…” раскрывае народнага паэта з нязвыклага ракурсу, праз прызму асабістага жыцця. Галоўная сюжэтная лінія – гісторыя кахання Якуба Коласа і яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч. Найважнейшай задачай для рэжысёра Фёдара Краснапёрава было паказаць народнага паэта як асобу, як жывога чалавека, з пачуццямі, сумневамі, рэфлексіямі. І таму нават вершы ў карціне ажываюць, гучаць па-іншаму.

Над фільмам працавала творчая група Студыі гістарычных фільмаў "Майстэрня Уладзіміра Бокуна". Гэта каманда прафесійных рэжысёраў, сцэнарыстаў, рэдактараў, відэаінжынераў і аператараў, якія займаюцца вытворчасцю дакументальнага кіно. Больш за 10 гадоў гэта творчая суполка стварае фільмы аб айчыннай гісторыі. Здымачная група ўпэўнена, што лёсы беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, мастакоў, палітычных дзеячаў выклікаюць у гледачоў жывую цікавасць.

На творчай сустрэчы 25.11.2022 кіраўнік студыі дакументальных фільмаў Уладзімір Бокун, рэжысёр фільма “Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх…” Фёдар Краснапёраў, акцёр, выканаўца ролі Якуба Коласа, Андрэй Аліферэнка, рэдактар Ілья Свірын раскажуць аб працы над стужкай, абазначаць свой погляд на творчасць і асобу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, а таксама адкажуць на пытанні гледачоў.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас: вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.com

e-mail: info@kolasmuseum.by

303