
26 лістапада 1930 г. нарадзіўся класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч.
У чэрвені 1963 г. ён наведаў Дом-музей Адама Міцкевіча і пакінуў запіс у музейнай кнізе водгукаў:
“Мы, беларусы, ганарымся яго імем разам з палякамі, бо гэта нашы рэкі і пушчы закінулі ў душу паэта першыя іскры паэзіі, бо гэта ад туганавіцкага няшчаснага кахання пачалі спяваць струны яго ліры, бо “Свіцязянка” – ад Свіцязі, бо мерны і пагрозны крок гісторыі ў творах яго - ад веж Наваградскіх.
І таму ён, Адам – з намі, а мы ўсе – з ім”.
23.06.1963г.
Уладз. Караткевіч