
Выйшла ў свет першае тэкставае электроннае выданне Навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» :
МАТЭРЫЯЛЫ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ : (па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2020 г.) [Электронны рэсурс] / уклад. Т. У. Явіч ; навук. рэд. Т. А. Джумантаева. – Наваполацк, 2022. – 141 с. – 1 электрон. апт. дыск (CD-R).
ISBN 978-985-531-807-2.
У зборніку прадстаўлены артыкулы ўдзельнікаў канферэнцыі, у якіх знайшлі адлюстраванне пытанні гісторыі і культуры Полаччыны, актуальныя праблемы музейнай дзейнасці.
Выданне адрасуецца музейным спецыялістам, гісторыкам, культуролагам.
У раздзеле «Бібліятэка» на афіцыйным сайце музея-запаведніка можна азнаёміцца са зместам як нядаўна выдадзеных, так і папярэдніх зборнікаў матэрыялаў канферэнцый.
Зборнік уключаны ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйнага рэсурсу. Рэгістрацыйнае пасведчанне № 3032229605 ад 13.09.2022 г.
Зборнік ўваходзіць у Расійскі індэкс навуковага цытавання.
Кожны артыкул зборніка зарэгістраваная ў сістэме CrossRef з прысваеннем лічбавага ідэнтыфікатара DOI.