У дар музею — кнігі

Сёння Дом-музей Адама Міцкевіча наведаў старшыня Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Вадзім Валер’евіч Чарапіца.

Ён падараваў музею кнігі, якія выйшлі сёлета да 100-годдзя адвакатуры Беларусі: “Защита как призвание: адвокатура в Республике Беларусь» і «Адвокатура Гродненщины в событиях и лицах». Тут падаецца інфармацыя, што ў пачатку 19 ст. адвакатам у Навагрудку працаваў Мікалай Міцкевіч – бацька паэта Адама Міцкевіча, і што цяпер у былым доме Міцкевічаў дзейнічае дом-музей.

Вадзім Валер’евіч атрымаў ад музея альбомы “Адам Міцкевіч на паштоўках” і “Навагрудак: падарожжа ў часе”.

524