Вечарына памяці Яўгена Мацвеева (85 гадоў з дня нараджэння)

Вечарына памяці Яўгена Мацвеева (85 гадоў з дня нараджэння) прайшла сёння ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні гімназіі №1 г.Дзятлава, краязнаўцы, а таксама мясцовыя паэты, якія добра ведалі Яўгена Мацвеева.

Яўген Аляксеевічу Мацвееў нарадзіўся 1937 году ў адной з глухіх вёсачак Латвіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны страціў бацьку. Голад і холад ваеннага ліхалецця выклікалі ў Я. Мацвеева цяжкую хваробу. Нягледзячы на хваробу, паэт паспяхова скончыў школу і Мінскі медыцынскі інстытут. А затым усё сваё жыццё прапрацаваў урачом у рэспубліканскім санаторыі «Наваельня» Дзятлаўскага раёна, пазбаўляючы людзей ад хваробы, якая напаткала яго ў дзяцінстве. Яўген Мацвееў – рускі паэт і ўрач-фтызіятр вышэйшай кваліфікацыі, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, народны мастак, работы якога захоўваюцца ў краязнаўчых музеях горада Гродна і Дзятлава, мастацкі кіраўнік, рэжысёр і акцёр Народнага самадзейнага тэатра г.п. Наваельня, дыпламант многіх рэспубліканскіх фестываляў. Член ПЭН-клуба, паэт Эдуард Мядзведскі, так ахарактарызаваў яго: “Гэта «чалавек, які ўмеў бачыць людскія душы, слухаць навакольны свет і пераводзіць у Слова.

І ва ўсіх сваіх справах Мацвееў быў Майстрам, Творцам. Яўген Мацвееў са школьных часоў авалодваў паэтычным словам. Паэзія цесна пераплялася ў аўтара з яго прафесіяй медыка. Вось, напрыклад, што напісала пра яго ў эпілогу да другой кнігі аўтара доктар філалагічных навук, прафесар, загадчыца кафедры рускай і замежнай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Аўтуховіч:

«Ёсць нешта глыбока сімвалічнае ў тым, што Яўген Мацвееў, аўтар паэтычнай кнігі, урач па сваёй першай прафесіі. Паэзія таксама вылечвае, уносячы гармонію ў хаос быцця. Сваёй другой музе – музе Паэзіі – Яўген Мацвееў служыць даўно і аддана, але толькі ў апошнія гады прыйшло жаданне аддаць вершы тым, для каго яны прызначаны, – чытачам, сучаснікам. Магу смела сцвярджаць, што, паглыбляючыся ў паэтычны свет кнігі Яўгена Мацвеева, разумны і цярплівы чытач пазнаёміцца з цікавым, удумлівым і глыбокім чалавекам».

Пісаў Яўген Мацвееў усё жыццё, але друкавацца пачаў позна. Тым не менш, паспеў выпусціць шэсць кніг вершаў. Смерць напаткала яго ў самым пачатку працы над сёмай, якую завяршылі яго магілёўскія сябры па Беларускім літаратурным саюзе "Полацкая галіна", у які паэт уваходзіў з ліпеня 1995 года.

Творчасць паэта высока цанілі супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта – доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Аўтуховіч, доктар філалагічных навук, прафесар Марыя Канюшкевіч, кандыдат філалагічных навук Людміла Смольская, а таксама член Беларускага ПЭН-клуба, сакратар секцыі паэзіі, паэт і літаратуразнаўца Эдуард Мядзведскі (усе яны пісалі прадмовы кніг паэта).

Яўген Аляксеевіч намініраваўся Беллітсаюзам «Полацкая галіна» на прэмію Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў галіне літаратуры і мастацтва 2004 года за кнігу паэзіі «Зберагаючы кахання нябеснае святло». Публікаваўся з вершамі ў літаратурна-публіцыстычным часопісе "Заходняя Дзвіна" і газеце "Веснік культуры".

У школьным краязнаўчым музеі г.п. Наваельня ёсць экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці паэта Яўгена Мацвеева.

Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

501