Вечарына памяці «Горад, дзе жывуць мае песнi...»

Мікалай Макаравіч Пятрэнка. Гэта імя знаёма многім палачанам, якія цікавяцца мінулым Полацка. Заслужаны настаўнік БССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін горада Полацка. На вечарыну памяці, прысвечаную 103-гадавіне з дня нараджэння знакамітага палачаніна сабралася больш за 30 чалавек, сярод якіх былі родныя Мікалая Макаравіча, яго былыя вучні і калегі, сябры і знаёмыя, а таксама моладзь. Навучэнцам ПДГ №2 і педагагічнага каледжу загадчык Краязнаўчага музея І.П. Воднева расказала пра асноўныя этапы жыцця выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. Пра яго музычную дзейнасць аповед музейшчыка дапоўнілі Д.М. Чаркаева, выкладчык музычнага аддзялення Полацкага каледжу ВДУ імя П.М. Машэрава, а таксама ўдзельнікі народнага клуба «Играй, гармонь любимая - Полочаночка» Ф.І. Гайко і Г.Н. Міхайлаў. Яны ў 1970-1980-я гг. пад кіраўніцтвам самадзейнага кампазітара М.М. Пятрэнкі вучыліся пісаць музыку розных накірункаў. На працягу ўсяго мерапрыества ліліся мілагучныя песні Мікалая Макаравіча ў выкананні ўдзельнікаў народнага клуба «Играй, гармонь любимая - Полочаночка». Вакалісты пад акампанемент баяністаў спявалі добра ўсім вядомыя песні «Ручнікі», «Беларусь мая, Беларусь», «Прыязджайце да нас на Полаччыну...». Усе сабраўшыяся на мерапрыемства хорам падпявалі артыстам, добра ведаючы словы песен, якія ўжо не адно стагоддзе з'яўляюцца сапраўднымі беларускімі шлягерамі.

Да сустрэчы, ініцыятарам якой выступілі былыя вучні і родныя Мікалая Пятрэнкі, было сабрана шмат цікавых фотоздымкаў з асабістых архіваў сваякоў М.М. Пятрэнкі, а таксама новай інфармацыі па геніялогіі роду Пятрэнкаў.

Па заканчэнні сустрэчы, якая зацягнулася больш чым на адну гадзіну, грамадскасцю Полацка была ваказана прапанова пра найменаванне адной з вуліц горада імем М.М. Пятрэнкі.

581