Моладзі Полацка заўсёды рады ў музеях НПГКМЗ

20 снежня 2022 года ў Полацкім ГПК прайшоў VII Маладзёжны форум «Моладзь. Ініцыятыва. Развіццё». Маладое пакаленне ААТ «ПСВ» на працягу 2022 года было ўдзельнікам музейных квэстаў, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, вытворчых мерапрыемстваў. На падвядзенне вынікаў прыйшла моладзь, поўная радаснага настрою, станоўчых эмоцый і ўсмешак. Запамінальным праектам, які па ініцыятыве спецыяліста аддзела ІКМіСР Юліі Кулькінай-Трызна рэалізуецца ўжо 2-і год, стаў афлайн-праект «Бушынг». Ён уключаў у сябе некалькі блокаў: гістарычны, спартыўны, hand made і творчы. У ходзе гэтага праекта завадчане не толькі ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах і майстар-класах, але і сустракаліся з цікавымі людзьмі. А яго фінальны этап - творчы - быў прадстаўлены на суд гледачоў і журы ўжо на самім Маладзёжным форуме ў глядзельнай зале Полацкага гарадскога Палаца культуры. Шмат цёплых слоў моладзі выказалі і ганаровыя госці мерапрыемства, сярод якіх былі супрацоўнікі НПГКМЗ.

572