Каляда ідзе!

Калядная праграма ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры вельмі разнастайная. У першую чаргу, мы не забываемся пазнаёміць турыстаў з нашымі пастаяннымі экспазіцыямі. Сярод часовых экспазіцый ў 2022 годзе і ўвесь студзень 2023 года прапануем паглядзець "Новы год у СССР" і "Ідзіце, дзяды, Каляду есці". Безумоўна, увесь Калядны перыяд мы паказваем батлеечны спектакль "Цар ірад". Майстар - класы з цыклу "Час для творчасці" на навагоднюю тэматыку захопліваюць і дзяцей і дарослых. А Дзед Мароз, Снягурка і Кікімара радуюць дзетак вясёлай праграмай. Прапануем фотасправаздачу, якая заахвоціць і Вас наведаць наш музей!

548