На мінулым тыдні на музейныя заняткі «Сімяон Полацкі: муж дабраверны кніжнай справе верны» завіталі чацвёртакласнікі полацкіх школ.
Дзеці даведаліся пра жыццёвы шлях манаха Сімяона і параўналі яго з біяграфіяй яшчэ аднаго славутага палачаніна — Францыска Скарыны. Пазнаёміліся яны таксама з творчасцю знакамітага полацкага паэта і яго светапоглядам, паслухалі павучальныя вершы Сімяона Полацкага і сучаснае выкананне «Псалтыра рыфматворнага».
Напрыканцы сустрэчы хлопчыкаў і дзяўчынак чакала практычнае заданне: ім прапанавалі запісаць вершаваныя радкі, створаныя Сімяонам, ва ўлюбёных формах паэта: зоркі, сэрца, крыжа.
На гэтыя і іншыя заняткі вы можаце запісацца па тэлефоне: 46-57-25.