Монаспектакль Івана Кірчука «Каравай»

Шаноўныя сябры!!!

1 красавіка 2023 года а 16-й гадзіне ў музеі Якуба Коласа адбудзецца монаспектакль Івана Кірчука “Каравай”.

“Караваю, мой Раю, я з табою пагуляю” – спяваецца ў адной вясельнай песне і так называецца канцэртная праграма, створаная па матэрыялах шматлікіх фальклорна-этнаграфічных экспедыцый па Беларусі з 1983 па 2021 гг. У праграме: песні, музыка, замовы, малітвы і мноства музычных народных інструментаў: духавых, струнных, самагучальных.

Асноўны момант праграмы – каравай, вясельны хлеб. Што мы ведаем пра гэта? Традыцыйны каравай які?

Адказы на гэтыя пытанні і шмат усяго цікавага вы пачуеце і ўбачыце ад Івана Кірчука на монаспектаклі “Каравай”.

Акрамя ўсяго, падчас падарожжа па сцежках старадаўняга вяселля, каб найярчэй адчуць неперадавальную атмасферу беларускага свята, кожны наведвальнік атрымае магчымасць пакаштаваць той самы чароўны КАРАВАЙ.

Уваходны білет - 17р.

Замовіць білеты можна па т.270-17-02

399