Літаратурна-музычная імпрэза «Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку»

31 сакавіка 2023 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычную імпрэзу “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”, прымеркаваную да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Мінскімі гарадскімі аддзяленнямі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і ГА “Беларускі фонд міру”. Пачатак а 16-й гадзіне.

У мерапрыемстве возьме ўдзел адзін з вядучых мастацкіх калектываў Беларусі – Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча.

Падчас мерапрыемства таксама прагучаць творы беларускіх аўтараў на беларускай і рускай мовах у выкананні паэта, перакладчыка М.П. Пазнякова, маладых паэтэс Таццяны Купрыянец і Алены Басікірскай, а таксама навучэнцаў Школ міру г. Мінска.

Чакаем усіх жадаючых па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Уваход вольны!

447