«Гораду і міру»

Кожны літаратурны твор мае столькі прачытанняў, колькі ў яго было чытачоў. Тое ж можна сказаць і пра гарады, у якіх мы жывем, і Мінск не з’яўляецца выключэннем. Колькі горкіх і радасных момантаў прыйшлося на яго гісторыю, колькі лёсаў скрыжавалася на яго вуліцах, колькі ўсяго адбылося, што з’яўляецца зараз жыццяпісам нашай сталіцы.

9 верасня, у Дзень горада, запрашаем вас на сустрэчу з паэтам і музыкам Міхалам Бараноўскім, які распавядзе пра свой Мінск, падзеліцца гісторыямі, звязанымі з горадам, якія яго ўразілі, натхнілі, падштурхнулі да ўласнай творчасці.

Вас чакаюць вершы, спевы на словы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Алеся Наўроцкага, творы Міхала Бараноўскага, тэматычныя разыгранкі і прызы.

Пачатак а 18-й гадзіне.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл.: +375 17 363 07 61, +375 29 101 71 47

291