«Беларуская хатка» возьме ўдзел у раённым свяце

У межах святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 956-годдзя горада Мінска, філіял «Беларуская хатка» прыме ўдзел у раённым свяце «Любімы сэрцам горад мой», які пройдзе на тэрыторыі парка «Курасоўшчына» (ГЦ «Сонечная даліна»).

Супрацоўнікі музея прадставяць гасцям свята перасоўную выставу «І толькі на цябе надзея…», прысвечаную мінскаму перыяду жыцця паэта Макісма Багдановіча і яго сяброў.

Азнаёміцца з выставай і паслухаць цікавыя расповяды пра класіка беларускай літаратуры можна будзе 9 верасня з 9 да 18 гадзін.

249