«Беларуская народная вышыўка: разнастайнасць і тэхналогія»

28 верасня 2023 года ў 18.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа у межах музейнага праекта “Простыя словы”, адбудзецца лекцыя Галіны Рудніцкай “Беларуская народная вышыўка: разнастайнасць і тэхналогія”.

Галіна Рудніцкая – народны майстар Беларусь, даследчык беларускай традыцыйнай вышыўкі, аўтар шматлікіх дапаможнікаў па гісторыі і майстэрству вышывання.

Традыцыйная беларуская вышыўка — гэта не толькі мастацкае багацце, але і моцная сувязь з духоўнай культурай народа. На лекцыі “Беларуская народная вышыўка: разнастайнасць і тэхналогія” вас чакае шмат інфармацыі па старажытных тэхніках вышыўкі, тэхналогіях выканання і засваення.

28 верасня 2023 года, а 18.00 чакаем вас на лекцыі Галіны Рудніцкай “Беларуская народная вышыўка: разнастайнасць і тэхналогія”.

Тэлефон для даведак і папярэдняга запісу на мерапрыемства: 270-17-02

569