Госці з Ніжняга Ноўгарада

У рамках ІІ З'езда малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей прадстаўнікі расійскай дэлегацыі наведалі Ваўкавыскі раён. Госці пазнаёміліся з турыстычнымі аб'ектамі - Шведская гара, "Беларускія Мальдывы", музей ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", наведалі мемарыяльны комплекс "Шаўлічы". Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей ім. П.І. Баграціёна ўразіў прадстаўнікоў дэлегацыі сваім багаццем калекцый, унікальнасцю экспанатаў, прафесіяналізмам супрацоўнікаў.

Вынікам II З'езда малых гарадоў Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь стала падпісанне пратакола аб намеры супрацоўніцтва. Ад імя Ваўкавыскага раёна пратакол падпісалі начальнік аддзела культуры райвыканкама Віталь Ляховіч і загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Чумакова, ад імя Спаскай муніцыпальнай акругі - начальнік упраўлення культуры, моладзі, спорту і турызму Спаскай муніцыпальнай акругі Алена Сінёва.

Спадзяемся на далейшае развіццё супрацоўніцтва ў сферы турызму. Мы заўсёды рады гасцям і новым праектам!

216