Сусветны дзень турызму

27 верасня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень турызму. Гэта свята кожнага, хто хоць раз адчуў сябе падарожнікам, выбраўшыся з штодзённай будзённай мітусні на бераг рэчкі, у лес, у поле або ў іншыя месцы, якімі так багатая наша зямля!

Мы хацелі б расказаць вам пра помнікі архітэктуры, якія ўнесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны РБ, і знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна. І наведаць гэтыя выдатныя месцы вы можаце цалкам бясплатна і не выязджаючы за межы Мастоўскага раёна:

  • Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца в. Дубна
  • Касцёл святой Ганны агр.Луна
  • Свята-Пакроўская царква в. Белавічы
  • Касцёл Святой Тройцы в. Плябанаўцы

Прапануем пачаць з касцёла Святой Тройцы ў в. Плябанаўцы паглядзеўшы рэпартаж, у стварэнні якога прымала ўдзелу Рагацэвіч Святлана Уладзіміраўна (старшы навуковы супрацоўнік Мастоўскага дзяржаўнага музея "Лес і чалавек").

Відэа глядзі тут

Фото - Дмитрий Ленковец LDD.by

201