У Віцебску адкрыецца выстава мастацкіх работ Васіля Быкава

29 верасня 2023 года ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрываецца часовая экспазіцыя аўтарскіх мастацкіх работ народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава. Выстава падрыхтавана сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Творчасць выбітнага празаіка Васіля Быкава заўсёды прыцягвае ўвагу аматараў літаратуры. Але не шмат хто ведае, што сусветна вядомы літаратар спрабаваў сябе і ў выяўленчым мастацтве. Пра гэтае захапленне, якое сам Быкаў іранічна называў “мастацкі зуд” пры яго жыц­ці ве­да­лі то­ль­кі род­ныя ды бліз­кія сяб­ры. І хоць вы­яўлен­чая спад­чы­на Ва­сі­ля Бы­ка­ва налічвае со­тні адзі­нак, яна і да­сюль за­ста­ецца ў по­ўнай ме­ры не ­вя­до­май не то­ль­кі пры­хі­ль­ні­кам яго та­лен­ту, але і бы­каў­скім бі­ёгра­фам.

Па­сля за­кан­чэн­ня ва­сь­мі кла­саў Куб­ліц­кай ся­рэд­няй шко­лы Ва­сіль Бы­каў па­сту­піў на жы­ва­піс­нае ад­дзя­лен­не Ві­цеб­ска­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча.

Пра­ўда, тут ён пра­ву­чыў­ся ня­доў­га: праз нейкі час у вучылішчы арганізавалася скульптурнае аддзяленне, куды з невялікай групай хлопцаў перайшоў і Быкаў. Скульптура давалася яму лёгка, але жывапіс вабіў болей. Ад­нак і на ску­льп­тур­ным юнак пра­ву­чыў­ся ня­шмат: уво­сень 1940-га сты­пен­дыі бы­лі ад­ме­не­ны, а ў сям’і Бы­ка­вых не бы­ло гро­шай на ву­чо­бу, та­му іх ста­рэй­шы сын вы­му­ша­ны быў вяр­нуц­ца да­до­му.

У хут­кім ча­се Ва­сіль Бы­каў зноў пры­ехаў у Ві­цебск, але ця­пер ву­чыў­ся ў фаб­рыч­на-за­вад­ской ву­чэ­ль­ні.

«Су­ма­ваў па мас­тац­тве, у во­ль­ны час бе­гаў у му­зеі, – пры­зна­ваў­ся ён праз шмат га­доў. – Ча­сам уве­ча­ры пад­ыхо­дзіў да мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча, за­гляд­ваў у ніз­кія вок­ны ску­льп­тур­на­га кла­са, уз­іраў­ся ў зна­ёмыя тва­ры шчас­ліў­чы­каў. Але не за­йшоў ні разу». «Бы­ло со­рам­на і ба­лю­ча...» – на­пі­ша ён ва ўспа­мі­нах.

Ад­нак улю­бё­ны за­ня­так Быкаў усё ж не кі­нуў: ма­ля­ваў на­ват на фрон­це. А па­сля дэ­ма­бі­лі­за­цыі па­тра­піў у Грод­на, дзе пра­ца­ваў у мас­та­цкіх майстэрнях.

Пра лі­та­ра­тар­скі лёс ён та­ды ўсур’ёз не за­дум­ваў­ся. А ка­лі ў дру­ку па­ча­лі на­рэш­це з’яўляц­ца яго пер­шыя апа­вя­дан­ні, ча­сам яны аздаб­ля­лі­ся аўтар­скі­мі ілюс­тра­цы­ямі. Нават стаўшы выбітным пісьменнікам, Васіль Быкаў заўсёды знаходзіў час для алоўка, пэндзля і паперы.

Сімвалічна, што выстава адкрываецца ў будынку таго самага вучылішча (якое заснаваў, дарэчы, сам Марк Шагал), дзе раскрыўся мастацкі талент будучага слыннага пісьменніка, нібыта праз гады “вяртаючы” Віцебску Быкава-мастака.

Краявіды, хаткі, падворкі з часоў дзяцінства, успаміны аб вайне, жыццёвыя ўражанні, прыемныя і не вельмі выпадкі з жыцця, самаіранічныя здзекі, засваенне аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах пад Мінскам – шмат чаго “ахапіў” аловак Васіля Быкава. Больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Быкава прадстаўлена на выставе. І кожная па-мастацку дакладна і яскрава распавядае нам пра пэўную падзею, здарэнне ці эпізод з жыцця нашага выбітнага земляка.

Выстава будзе дзейнічаць да 13 лістапада 2023 года.

Адрас: г.Віцебск, вул.Марка Шагала, 5а.

Тэл. +375 (17) 395-44-47 (Мінск), +375 (212) 68-01-25 (Віцебск).

346