Міжнародны тэлемост «Акно ў гісторыю»

У Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П.І. Баграціёна і Бірскім гістарычным музеі 26 верасня прайшоў міжнародны тэлемост "Акно ў гісторыю".

Адкрыў сустрэчу кіраўнік Бірскага раёна Антон Талалаў словамі аб тым, што вельмі рады ўстанаўленню паміж двума гарадамі цёплых і дружалюбных адносін. Са словам у адказ выступіў старшыня Ваўкавыскага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці Міхаіл Сіцько.

Галоўнай тэмай тэлемоста стала гісторыка-культурная спадчына гарадоў, развіццё нематэрыяльнай і матэрыяльнай культуры, рамёстваў, а таксама прэзентацыя музеяў Бірска і Ваўкавыска.

У прамым эфіры да тэлемоста далучыўся прадстаўнік Рэспублікі Башкартастан пры Гандлёвым прадстаўніцтве Расіі ў Рэспубліцы Беларусь Канстанцін Клімін. Ён адзначыў важнасць супрацоўніцтва дзвюх рэспублік, якія актыўна развіваюць эканамічнае ўзаемадзеянне ў прамысловасці, прадпрымальніцтве і турызме.

З турыстычным патэнцыялам горада Ваўкавыска ўдзельнікаў сустрэчы пазнаёміла галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама з прэзентацыяй турыстычнага патэнцыялу Ваўкавыскага раёна Наталля Гаспадарык. Раён багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. Багатая мясцовая зямля і на ганаровыя творчыя калектывы. Культурнае жыццё тут б'е ключом.

Прэзентацыю традыцыйных рамёстваў і нематэрыяльна-культурнай спадчыны Ваўкавышчыны прадставіла дырэктар дзяржаўнай установы культуры "Ваўкавыскі раённы цэнтр рамёстваў" Святлана Кудаш.

З гістарычнай спадчынай Ваўкавыска ўдзельнікаў Тэлемоста пазнаёміў дырэктар ваенна-гістарычнага музея Імя П. І. Баграціёна Ягор Гіз.

З дапамогай тэлемоста ўдзельнікі змаглі бліжэй пазнаёміцца з музеямі, рамеснікамі і людзьмі, якія праславілі Ваўкавыск і Бірск. Цікава, што нашы гарады падобныя. Яны з'явіліся як крэпасці, падобныя па колькасці насельніцтва, прайшлі Вялікую Айчынную вайну і перамаглі фашызм. Акрамя таго, у Бірска і Ваўкавыска багатыя культурныя традыцыі і галоўнае - фундаментальныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць нашы народы.

201