Сусветны дзень турызму

Сусветны дзень турызму адзначаецца штогод 27 верасня. Гэта дата была абрана ў гонар прыняцця Статута Сусветнай турысцкай арганізацыі ў 1970 годзе. Акрамя таго, дата мае і сімвалічнае значэнне: у канцы верасня падыходзіць да канца турыстычны сезон у паўночным паўшар'і, і адчыняецца - у паўднёвым.

Сусветны дзень турызму быў заснаваны з мэтай прыцягнення ўвагі да турызму як да магутнага інструмента абмену культурным вопытам, наладжвання міжнародных сувязей і напрамку, які ажыццяўляе важны ўклад у эканоміку.

Гэта свята кожнага, хто хоць раз адчуў сябе падарожнікам, выбраўшыся са штодзённай будзённай мітусні на бераг рэчкі, у лес, у поле або ў іншыя месцы, якімі такая багатая планета Зямля! І, вядома ж, гэта свята тых, хто непасрэдна заняты ў сферы турыстычнага бізнесу: супрацоўнікаў турыстычных кампаній, музейных работнікаў, кіраўнікоў і персаналу гасцінічных комплексаў - усіх, хто прафесійна забяспечвае камфортны і бяспечны адпачынак.

Напярэдадні свята Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей ім. П.І. Баграціёна правёў мерапрыемства "Прысвячэнне ў турысты" сумесна з навучэнцамі 2 курса Ваўкавыскага каледжа спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць".

Першакурснікам спецыяльнасці "Арганізацыя турыстычных паслуг" і навучэнцам СШ №3 г. Ваўкавыска было прапанавана прайсці па наступных станцыях: "Рэлігійны турызм", "Старажытны Ваўкавыск", "Другая сусветная вайна" і станцыя прававога рэгулявання. Удзельнікам 4 каманд трэба было прайсці выпрабаванні - разгадванні крыжаванак, цуд-скрыначка і "жывыя" тэсты ў фармаце бліц-апытання - усё гэта ў барацьбе за прыз, падрыхтаваны арганізатарамі.

У 2023 годзе Ваўкавыскі каледж святкуе юбілей - 15-годдзе спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць".

251