«Прысвячэнне ў першакласнікі»

28 верасня Мастоўскі дзяржаўны музей "Лес і чалавек" наведалі навучэнцы першых класаў на адно з самых важных мерапрыемстваў для юных вучняў “Прысвячэнне ў першакласнікі”.

Новаспечаныя школьнікі, у ходзе мерапрыемства, даведаліся, як дзеці са старажытных часоў і да сучаснасці навучаліся грамаце, вучыліся пісаць і лічыць, і якія для гэтага, у розныя перыяды часу, выкарыстоўваліся матэрыялы. Вядома ж, хлопцы далі клятву першакласніка, і абяцалі быць стараннымі і ўважлівымі і старанна вучыцца і атрымліваць новыя веды.

220