Госці з г. Светлагорска Калінінградскай вобласці

Дом-музей Адама Міцкевіча наведаў у рамках візіту ў Навагрудак узорны фальклорны ансамбль "Ладушкі" са Светлагорска Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Дзеці пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй і выставамі. У альтанцы на тэрыторыі музея для іх было арганізавана чаяванне і праведзены майстар-клас па вырабе макета Навагрудскага замка.

Госці, у сваю чаргу, выканалі народную песню свайго рэгіёна.

214