Калектыў НПГКМЗ віншуе Славіну Вячаславаўну Гаўрылаву з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата культуралогіі

Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме ВАК Рэспублікі Беларусь 4 кастрычніка 2023 года загадчыку Музея беларускага кнігадрукавання Гаўрылавай Славіне Вячаславаўне прысуджана вучоная ступень кандыдата культуралогіі. Дысертацыйнае даследаванне на тэму «Рэпрэзентацыя краязнаўчымі музеямі Рэспублікі Беларусь сацыякультурнага развіцця рэгіёнаў» па спецыяльнасці 24.00.03 – музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб’ектаў выканана на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» і паспяхова абаронена 25 мая 2023 года.

Гаўрылава Славіна Вячаславаўна

Гаўрылава Славіна Вячаславаўна, загадчык Музея беларускага кнігадрукавання

Калектыў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка шчыра віншуе Славіну Вячаславаўну з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата культуралогіі і жадае не спыняцца на дасягнутым, ставіць новыя мэты і смела ісці наперад!

240