«Эксперымент 3028»

Тэатр "Бусы" прадстаўляе: СПЕКТАКЛЬ+лекцыя+майстэрня робатаў "Хатні тэатр - тэорыя і рэальнасць".

Завітвайце ў Дом Коласа на хатні спектакль з дзецьмі. Ён называецца "Эксперымент 3028" і расказвае пра дзіўны выпадак у лабараторыі штучнага інтэлекту і наш чалавечы выбар. У ролях уся сям'я Глотавых - Валодзя, Злата, Ясна і Лета. Спектакль для дзяцей і дарослых!

Займальная лекцыя па гісторыі хатняга тэатра, якая дазволіць вам пазнаёміцца ​​з цікавымі фактамі па станаўленні хатняга тэатра ў розных краінах. А яшчэ даведацца пра тэатры на стале, пад сталом, на паляне, у агародзе, у кватэры, палацы і замку. Аўтары праекту падзеляцца прыкладамі і прыёмамі стварэння хатняга тэатра па любімай кнізе. Правільна - не правільна - гэта не гэтак важна, можа быць і так, і так. Галоўнае - вы сям'я, якая гуляе ў адну вялікую гісторыю!

Прыходзьце і прыміце ўдзел у майстэрні па стварэнні сваіх смешных хатніх робатаў.

Пасля  сустрэчы вам абавязкова захочацца паставіць ваш уласны хатні спектакль!

Уваходныя білеты:

  • дзіцячы - 20 рублёў,
  • дарослы - 5 рублёў,
  • другое дзіця – 15 рублёў,
  • другі дарослы - бесплатна.
481