Дзень бацькі з музеем

21 кастрычніка ў Дзень бацькі Дзяржынскі музей сустракаў вучняў сярэдняй школы №2 на інтэрактыўным занятку "Пра гонар, доблесць, адвагу", што праходзіў ў рамках выставы калекцыйна-сувенірнай зброі "Зброя ўсіх часоў і народаў".

Дзеці змаглі пазнаёміцца з рэканструкцыямі розных відаў баявой халоднай зброі эпохі Сярэднявечча: мячамі, дзідамі, алебардамі, кінжаламі, сякерамі. Адчуць сябе рыцарам ў даспехах, ацаніць вагу старажытнай зброі, узвесці курок крэмневага рэвальвера і даведацца аб шматлікіх цікавых фактах з жыцця японскіх самураяў.

Для наведвальнікаў, што завіталі ў музей на працягу дня быў прапанаваны прагляд тэматычных фільмаў па гісторыі ўзнікнення і стварэння зброі.

264