Таямніцы старога музея

Сябры!

28 кастрычніка а 12 гадзіне, мы запрашаем вас у сакрэтнае падарожжа па музеі, поўнае загадак і таямніц. Разам з дзецьмі вы даведаецеся, як і навошта людзі прыдумалі засакрэчваць свае лісты, хто вынайшаў першы ў гісторыі шыфр, навошта Цэзару дзве талеркі за абедам? Вы навучыцеся шыфраваць і разгадваць, асвоіце некалькі прыёмаў таемнага ліста і створыце свой уласны шыфр!

А далей вас чакае пошукавы квэст па музеі, які дазволіць зірнуць на яго таямніцы па-новаму. І вы станеце знаўцам і захавальнікам усіх яго таямніц.

Узрост 7-12 гадоў (на кожны ўзрост свае заданні)

Працягласць: Лекцыя 35 хвілін + квэст 40 хвілін

Уваходныя білеты: дзіцячы - 20 рублёў, дарослы - 5 рублёў, другое дзіця – 15 рублёў, другі дарослы - бесплатна.

Папярэдні запіс абавязкова! Запіс па нумары тэлефона (017) 270-17-02

261