Музейная гасцёўня «Ветэраны заўсёды ў страі»: падводзячы вынікі

20 кастрычніка 2023 г. у рамках праекту «Выклік прыняты! Да барацьбы з агнём гатовыя!» прайшло чарговае мерапрыемства, прысвечанае супрацоўнікам МНС. У канферэнц-зале НПГКМЗ сабраліся ветэраны пажарнай службы і юныя ратавальнікі - навучэнцы УА «Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж». Будучыя пажарныя змаглі з першых вуснаў пачуць пра тыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца падчас службы «ўтаймавальнікі агнявой стыхіі».

В. П. Шайтар і А. В. Пугач, якія сёння ўзначальваюць ветэранскія арганізацыі пажарных Наваполацка і Полацка, узгадалі самыя яркія ў іх жыцці моманты, калі даводзілася, рызыкуючы ўласным жыццём, ратаваць жыццё іншых. А. Я. Зелянко і В. А. Яфішэнка акцэнтавалі ўвагу прысутных на важнасці ролі настаўніка ў рабоце ратавальніка і расказалі, якімі фізічнымі і маральнымі якасцямі павінен валодаць сапраўдны супрацоўнік МНС. А яшчэ кожны з ганаровых гасцей прадэманстраваў свае творчыя здольнасці. У зале на працягу ўсёй сустрэчы гучалі вершы і музыка ўласнага сачынення полацкіх пажарных, а на экране можна было ўбачыць унікальныя фота і відэа матэрыялы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі МНС і Краязнаўчага музея. У канцы мерапрыемства словы ўдзячнасці ветэранам былі выказаны начальнікам Полацкага ГРАНС С. Я. Аваднёвым, які лічыць старэйшае пакаленне надзейным тылам і апорай у сваёй працы.

207