Канікулы ў музеі Броўкі

Падчас канікул Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе правесці час цікава і адукацыйна!

ПРАГРАМА:

  • Музейны занятак “Калі саджуся за паперу…”. Узнаўленне на базе музея пісьменніцкага творчага працэсу: наведвальнікі змогуць надрукаваць вершы Петруся Броўкі на пішучай машынцы. Кошт – 3.00 BYN з чалавека;
  • Квэст “Апошняя справа кватэры Броўкі”. Удзельнікі атрымліваюць заданні і загадкі, спаборнічаюць у хуткасці і кемлівасці. Квэст дазваляе пазнаёміцца з галоўнымі часткамі музея, развівае ўменне арыентавацца ў незнаёмай прасторы. Кошт – 3.00 BYN з чалавека;
  • Гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі”. Гульня-вандроўка – візуальнае падарожжа па Мінску часоў Петруся Броўкі з прыпынкамі на асноўных вуліцах і будынках, знакавых для паэта. Кошт – 3.00 BYN з чалавека;
  • Музейны занятак “Мяне чакаюць у музеі”. Занятак у займальнай форме пазнаёміць дзяцей з тым, што такое музей. Навошта з’явіліся “дамы муз”, чым займаюцца яго супрацоўнікі і чаму гэта важна для сусветнай гісторыі і культуры. Кошт – 3.00 BYN з чалавека.
283