Народны універсітэт. Тэма мерапрыемства «Краязнаўства. Народныя промыслы рамёствы Мінскага краю»

25 кастрычніка ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылася сустрэча народнага ўніверсітэта для асоб старэйшага ўзросту па тэме: "краязнаўства. Народныя промыслы і рамёствы Мінскага краю". Па гэтай тэме навуковы супрацоўнік Палтавец Наталля Іванаўна распавяла пра шматлікія ўнікальныя традыцыі стварэння посуду са шкла, керамікі і фарфору, якія тэмы сталі асновай для вытворчасці дэкаратыўных статуэтак, азнаёміла з гісторыяй вытворчасці керамікі на тэрыторыі Мінскай вобласці, з гісторыяй фабрык і прадпрыемстваў па вытворчасці шкла.

271