Час для творчасці

Івянецкі музей традыцыйнай культуры працягвае праграму майстар - класаў "Час для творчасці". Заняткі распрацаваны для розных узроставых груп. Першакласнікі рабілі птушку арыгамі, старэйшыя - рамку для фотаздымкаў. Ідэя майстар - класаў належыць Таццяне Задрэйка. Яна дапамагае дзеткам спасцігаць простыя рэчы праз творчасць. Запрашаем скарыстаць гэту магчымасць. Сачыце за абвесткамі ў сацыяльных сетках!

226