«Душой заўжды я разам з вамі..»

30 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Закальное Любанскага раёна нарадзіўся Сяргей Аляксандравіч МІКУЛІЧ (1948-2012), педагог, мастак, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, Член Саюза мастакоў Расійскай Федэрацыі. Напярэдадні юбілейнай даты з дня нараджэння ў Любанскім музеі народнай славы адбылася сустрэча жыхароў нашага горада з членамі сям'і Мікуліча С.І. Выстава работ мастака будзе адкрыта праз некаторы час у выставачнай зале Любанскай дзіцячай школы мастацтваў.

453