Тыдзень адчыненых дзвярэй

Больш за 100 чалавек наведалі гісторыка-краязнаўчы музей у рамках Тыдня адчыненых дзвярэй. На працягу 6 дзён браслаўчане і госці горада актыўна карысталіся цудоўнай магчымасцю наведаць музей бясплатна. Кожны наведвальнік атрымаў на памяць кішэнны каляндарык і буклет з карыснай інфармацыяй аб Браслаўскім раённым аб’яднанні музеяў.

443