Прайшла лекцыя «Берасцень, берасцянік, ці ў чым раней ежу захоўвалі»

У мінулую суботу Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я сустракаў сваіх наведвальнікаў на лекцыі «Берасцень, берасцянік, ці ў чым раней ежу захоўвалі». Лекцыю правёў адзін з найбольш вядомых у Беларусі ганчароў і рэканструктараў гістарычнай і этнаграфічнай керамікі, мастак НДУК «Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў» — Валерый Анатольевіч Зінкевіч.

Госці музея даведаліся аб вытоках рамяства; як праходзіла фармоўка глінянага посуду; што такое «вашчэнне», «абвар», «дымленне» і як гэтыя працэсы ўплываюць на канчатковы выгляд глінянага посуду.

Лекцыя, якая часам перарастала ў гутарку з майстрам, не абмежавалася тэмай ганчарнага посуду, прысутныя актыўна задавалі пытанні наконт самых розных вырабаў з гліны і іх выкарыстання ў цяперашні час.

Надзвычай пазнавальнай як для дзяцей, так і для дарослых стала сутрэча з сапраўдным майстрам-ганчаром. Вялікі дзякуй, Валерый Анатольевіч, за такі цікавы расповед!

190