Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму

9 лістапада ва ўсім свеце — Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму. У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года на тэрыторыі Германіі і Аўстрыі пачаўся масавы яўрэйскі пагром, які атрымаў назву «Крыштальнай ночы», або «ночы разбітых вітрын». Яна стала першай масавай акцыяй фізічнага гвалту Трэцяга рэйха ў адносінах да Габрэяў. Тады нацысты забілі больш за 90 чалавек, 30 тысяч габрэяў былі схопленыя і адпраўленыя ў канцлагеры. Сотні сінагог былі спалены дашчэнту, а тысячы вітрын магазінаў, якія належалі яўрэям, разбітыя-адсюль такая назва пагрому.

Сёння, як ніколі, вялікае значэнне набываюць прапагандысцкія меры, накіраваныя на тлумачэнне тым, хто па дурасці або няведанні, уступае ў такія арганізацыі. І ў першую чаргу гэта тычыцца моладзі, бо яны-будучыня нашай планеты.

Распавядаючы пра злачынствы нацызму, неабходна памятаць пра тое, якім можа стаць будучыня, калі мы своечасова не скажам «ніколі зноў!» у адказ тым, хто прапануе абмежаваць правы адной групы людзей толькі па прыкмеце расы або рэлігіі.

198