Канікулы ў музеі. Восень 2023

З 29 кастрычніка па 7 лістапада прайшлі школьныя восеньскія канікулы. Музейныя залы Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея значна ажывіліся.

Нязменнай папулярнасцю ў школьнікаў карысталася аглядная экскурсія, якая дазваляе пазнаёміцца з усёй экспазіцыяй музея.

Асаблівую сімпатыю ў наведвальнікаў выклікала анімацыйная праграма “У гасцях у Сымоніхі і Лявоніхі”, якая праводзіцца сумесна з супрацоўнікамі Гудзевіцкага ЦДіК.

Акрамя таго, адбылося наведванне выставы “Ахвяры жудаснай вайны”, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікі дзякуй усім, хто наведаў наш музей!!!

185